Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Фрайберг (ням.: Freiberg) — горад у Германіі.
Фрайберг — вялікі раённы горад, універсітэцкі цэнтр і цэнтр горназдабыўчай справы прыкладна ў цэнтры Саксоніі, паміж Дрэздэнам і Хемніцам. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Цэнтральная Саксонія, утворанага ў 2008 годзе, і сядзібай Фрайбергскай горнай акадэміі, заснаванай у 1765 годзе — найстарэйшага існуючага горнага ўніверсітэта ў свеце.
Увесь гістарычны цэнтр горада знаходзіцца пад аховай. Ён, разам з мясцовымі помнікамі гісторыі горназдабыўной прамысловасці, такімі як шахты, уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2019 года. Да 1969 года горад быў цэнтрам горназдабыўной і металургічнай прамысловасцю каля 800 гадоў. У апошнія дзесяцігоддзі адбываюцца структурныя змены ў галіне высокіх тэхналогій, у галіне вытворчасці паўправаднікоў і сонечнай тэхнікі, што робіць Фрайберг часткай «Сіліконавай даліны» Саксоніі.