Франк Люк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | біятлон[3] |
Нарадзіўся |
5 снежня 1967[1] (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 179 см |
Вага | 77 кг |
Афіцыйны сайт (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франк Люк (ням.: Frank Luck; нар. 5 снежня 1967, Шмалькальдэн, Зуль) — нямецкі біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, 11-разовы чэмпіён свету, шматразовы прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету.
Завяршыў кар’еру ў пачатку сезона 2004/05.
Выступаў спачатку за зборную ГДР, пазней — за зборную Германіі.
З дзяцінства Франк Люк захапляўся лыжнымі гонкамі, аднак у 1980 годзе перайшоў у біятлон. У 1988 годзе 21-гадовы Франк атрымлаў права стартаваць на зімовых Алімпійскіх гульнях у Калгары, дзе ён у спрынтарскай гонцы паказвае шосты вынік.
У наступным годзе Люк становіцца двухразовым чэмпіёнам свету, заваяваўшы два залатыя медалі ў спрынце і ў эстафеце на Чэмпіянаце свету ў Фейстрыцы. З-за хваробы ён быў вымушаны прапусціць зімовыя Алімпійскія гульні 1992 года ў Альбервіле, аднак ужо праз два гады, на Алімпіядзе ў Лілехамеры, ён становіцца алімпійскім чэмпіёнам.
Апошнім у кар’еры Франка Люка стаў сэзон 2003/2004.