Акруга Франклін | |
---|---|
англ.: Franklin County | |
Краіна | ЗША |
Статус | Акруга |
Уваходзіць у | Мэн |
Адміністрацыйны цэнтр | Фармінгтан |
Дата ўтварэння | 9 траўня 1838 |
Насельніцтва (2020) | 29 456 |
Плошча | 4 510 км² |
Індэкс FIPS | 23007 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акруга Франклін (англ.: Franklin County) — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 29 456 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фармінгтан. Акруга была заснавана 9 мая 1838 года і названа ў гонар Бенджаміна Франкліна.
Плошча акругі складае 4 510 км², з іх 4 400 км² (97,3 %) — суша, а 110 км² (2,7 %) — вада. Гэта горны рэгіён, які мяжуе на паўночным захадзе з канадскім Квебекам. Некаторыя з самых высокіх вяршынь акругі — гара Абрагам і Шугарлоф, Крокер і Садлбэк. Галоўнымі вадаёмамі з’яўляюцца азёры Рэнджлі, Уэб і Кенэбага, а таксама рэкі Сэндзіс, Андраскогін і Кенэбага[1].
Перапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1840 | 20 801 | ||
1850 | 20 027 | -3.7% | |
1860 | 20 403 | 1.9% | |
1870 | 18 807 | -7.8% | |
1880 | 18 180 | -3.3% | |
1890 | 17 053 | -6.2% | |
1900 | 18 444 | 8.2% | |
1910 | 19 119 | 3.7% | |
1920 | 19 825 | 3.7% | |
1930 | 19 941 | 0.6% | |
1940 | 19 896 | -0.2% | |
1950 | 20 682 | 4% | |
1960 | 20 069 | -3% | |
1970 | 22 444 | 11.8% | |
1980 | 27 098 | 20.7% | |
1990 | 29 008 | 7% | |
2000 | 29 467 | 1.6% | |
2010 | 30 768 | 4.4% | |
2020 | 29 456 | -4.3% |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Франклін жылі 29 456 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,5 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 17,8 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 60,2 % — ад 18 да 65 гадоў і 22,0 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,9 %, афраамерыканцы — 0,6 %, карэнныя амерыканцы — 0,2 % і азіяты — 1,3 %. 1,4 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[2].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 66 184 $, на хатнюю гаспадарку — у 51 630 $. 12,5 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 26,3 % маюць вышэйшую адукацыю. 57,7 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 4,5 % — самазанятыя работнікі, 12,4 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 14,8 % — дзяржаўныя служачыя, 10,5 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[2].