Франсуа Дзювалье | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: François Duvalier гаіц. крэольск.: Franswa Divalye | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Antonio Thrasybule Kébreau[d] | ||||||
Пераемнік | Жан-Клод Дзювалье | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 красавіка 1907[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
21 красавіка 1971[1][2][…] (64 гады)
|
||||||
Бацька | Дзюваль Дзювалье | ||||||
Маці | Улусія Аўраам | ||||||
Жонка | Simone Duvalier[d] | ||||||
Дзеці |
сын: Жан-Клод дочкі: Мары Дэніс, Ніколь і Сімонэ |
||||||
Веравызнанне | вуду і каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Франсуа Дзювалье (гаіц. крэольск.: Franswa Divalye, фр.: François Duvalier, вядомы таксама як «Тата Док»; 14 красавіка 1907, Порт-о-Прэнс, Гаіці — 21 красавіка 1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Гаіці.
Скончыў медыцынскі факультэт універсітэта Гаіці (1932) — адсюль і яго вядомая мянушка — «Тата Док». У 1947—1949 намеснік міністра працы, у 1949—1950 міністр працы і аховы здароўя. Адыграў пэўную ролю ў барацьбе з тыфам, дзякуючы чаму стварыў сабе добрую рэпутацыю. 3 1957 лідар Партыі нацыянальнага адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэвалюцыйнага і ўрадавага дзеяння). 3 1957 прэзідэнт Гаіці.
Абвясціў сябе ведзьмаком вуду і правадыром мёртвых («Баронам Суботай»), выклікаючы ў насельніцтва містычны страх. Ён абапіраўся на тантон-макутаў — добраахвотніцкія фарміраванні, якія ўзамен на права рабаваць і забіваць знішчалілі тых, хто быў заўважаны ў палітычнай нядобранадзейнасці. У самога «Таты Дока» ў прэзідэнцкім палацы была ўласная камера катаванняў.
Усе бізнесмены вострава павінны былі выплачваць «добраахвотныя ахвяраванні» ў яго фонд. Таксама кроў суайчыннікаў ён ператварыў у даход: два разы на месяц у ЗША з Гаіці адпраўлялі 2500 літраў донарскай крыві. ЗША выкарыстоўвалі Дзювалье ў якасці процівагі Кубе. Да таго ж «Тата Док» стварыў спрыяльыя ўмовы для дзейнасці амерыканскіх кампаній. Джон Кенэдзі аднак даў зразумець, што трываць «Тату Дока» не збіраецца. У адказ Дзювалье зрабіў ляльку вуду і стаў публічна пратыкаць яе іголкай, абяцаючы амерыканскаму прэзідэнту страшную смерць. Над «Татам Докам» пасмейваліся да таго часу, пакуль Джона Кенэдзі не застрэлілі ў Даласе.
У 1964 правёў праз Нацыянальны сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, пераследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Жан-Клоду Дзювалье. За час кіравання сям’і Дзювалье было знішчана не менш за 50 тысяч гаіцянцаў, больш за 300 тысяч вымушаны былі эміграваць[3].