Франсуаза Ардзі | |
---|---|
фр.: Françoise Hardy | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1944[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 2024[3][4] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Муж | Жак Дзютрон |
Дзеці | Thomas Dutronc[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | астролаг, спявачка, аўтарка-кампазітар, пісьменніца, актрыса, аўтар-выканаўца |
Інструменты | вакал |
Жанры | French pop[d], variety[d], шансон, ballade[d], басанова[d], twist[d] і slow[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
francoise-hardy.com (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Франсуаза Мадлен Ардзі (фр.: Françoise Madeleine Hardy; 17 студзеня 1944, Парыж — 11 чэрвеня 2024, Парыж) — французская спявачка, актрыса. Ардзі — знакавая фігура ў галіне моды і музыкі, асабліва ў франкамоўных краінах.
У 1963 годзе яна прадстаўляла Манака на конкурсе песні Еўрабачанне з песняй «L’amour s’en va» і заняла пятае месца. У тым жа годзе ўдастоілася ўзнагарод Акадэміі Шарля-Кро і французскага тэлебачання. Апроч роднай мовы, выконвала песні на англійскай, іспанскай, італьянскай і нямецкай мовах.
Доўгі час была «тварам» дамоў моды «Пако Рабан», «Іў Сен-Ларан», «Курэж» і адным з галоўных эталонаў прыгажосці 1960-х гадоў. Пасля паспяховай ролі ў фільме «Вялікі прыз» падпісала кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Warner Bros.
У 1974 годзе вядомы астролаг Жан-П’ер Нікаля прапанаваў ёй працаваць сумесна з ім, і яна стала экспертам-астролагам, вяла на "Радыё Монтэ-Карла" на працягу васьмі гадоў перадачы на астралагічныя тэмы.
У 1981 годзе выйшла замуж за свайго даўняга партнёра Жака Дзютрона. Іх сын, Тама Дзютрон (нар. у 1973 годзе), пайшоў па слядах бацькоў і стаў музыкантам.
У 1988 годзе аб’явіла пра спыненне кар’еры спявачкі, аднак праз пяць гадоў зноў пачала працаваць, запісаўшы альбом «Le Danger», выдадзены ў 1996 годзе.
З 2000 па 2012 год запісала пяць сольных альбомаў, сярод іх — альбом дуэтаў з вядомымі французскімі выканаўцамі ў 2006 годзе.
У 2006 годзе ўзнагароджана Вялікім медалём французскага шансона, заснаванага Французскай акадэміяй.