Франц Антон Маўльберч | |
---|---|
ням.: Franz Anton Maulbertsch | |
| |
Імя пры нараджэнні | Franz Anton Maulbertsch |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1724[1][2][…] ці 8 чэрвеня 1724[3] |
Месца нараджэння | Лангенарген |
Дата смерці | 8 жніўня 1796[3][4] (72 гады) ці 7 жніўня 1796[1][5] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, гравёр па медзі, графік, настаўнік |
Вучоба | венская Акадэмія мастацтваў |
Мастацкі кірунак | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Антон Маўльберч (Маўльперч) (ням.: Franz Anton Maulbertsch, таксама Maulpertsch, хрышчаны 7 чэрвеня 1724, Лангенарген на Бодэнскім возеры — 8 жніўня 1796, Вена) — аўстрыйскі мастак позняга барока, які адрозніваўся вельмі своеасаблівым стылем.
Бацька Маўльберча Антон Маўльберч таксама быў мастаком. З 1739 па 1741 гг. Франц Антон вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў у Якаба ван Шупена. У 1750 г. Маўльберч заваяваў першы прыз у конкурсе сярод мастакоў Акадэміі. Яго натхнялі італьянскія майстры, а таксама Рэмбрант, з чыімі меднымі гравюрамі ён быў добра знаёмы. У 1757 г. ён быў рэкамендаваны на атрыманне звання прафесара Акадэміі, але яго кандыдатура была адхілена з прычыны яго «занадта смелага духу». Толькі ў 1770 г. Маўльберч будзе прызначаны прафесар Акадэміі.
Зазнаў уплывы венецыянскага жывапісу і Рэмбранта. Працаваў у Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі, Славакіі, Чэхіі. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, падкрэсленым дынамізмам кампазіцыі, насычанасцю каларыту і святлоценявой мадэліроўкі; работы позняга перыяду маюць рысы класіцызму. Майстар манументальнага жывапісу: фрэскі ў касцёле піяраў (1752—1753) і універсітэце (1756—1759) у Вене, цэрквах у Інсбруку (1775—1776, Аўстрыя) і ў Шумегу (1757—58), саборы ў Папе (1780—1781) і епіскапскай рэзідэнцыі ў Сомбатхеі (1783, Венгрыя), капэле палаца прымаса ў Браціславе (1781) і інш. Аўтар алтарных карцін «Св. Павел» (1759), «Узняцце крыжа» (1760), «Св. Тройца» (каля 1785—1786) і інш.; гравюр («Прычашчэнне апосталаў», 1765, і інш.).
Намаляваны на аўстрыйскай паштовай марцы 1974 года.