Франц Клайн | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 мая 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1962[1][2][…] (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў, выкладчык універсітэта, рысавальнік |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм[6][7] і жывапіс дзеяння[d][7] |
Уплыў на | Сай Твомблі[d] |
Член у |
Франц Клайн (англ.: Franz Kline; 23 мая 1910, Уілкс-Барэ, Пенсільванія — 13 мая 1962, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму.
Вывучаў мастацтва ў Бостане, Філадэльфіі і Лондане. Спачатку Ф. Клайн ствараў насценныя роспісы і партрэты, арыентуючыся на працы «старых майстроў» — Веласкеса, Рэмбранта і Манэ. У канцы 40-х гадоў XX стагоддзя з’яўляюцца яго першыя абстрактныя палотны — шырокафарматныя, з кантрасным стылем.
Сумесна з Маркам Ротка, Вілемам дэ Кунінгам, Джэксанам Полакам і Адольфам Готлібам, Франц Клайн у пасляваенныя гады стварае Мастацкую школу ў Нью-Ёрку. З 1952 года ён, сумесна з некаторымі з гэтых мастакоў, выкладае ў каледжы Блэк Маунцін у Паўночнай Караліне, а з 1954 года — у школе пры Філадэльфійскім музеі мастацтваў. Пасля з поспехам выстаўляўся ў ЗША і на Біенале ў Сан-Паўлу і Венецыі.