Франц Месершміт | |
---|---|
ням.: Franz Xaver Messerschmidt | |
Дата нараджэння | 6 лютага 1736[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1783[1][2][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Месершміт (ням.: Franz Xaver Messerschmidt; 6 лютага 1736 — 19 жніўня 1783) — вядомы аўстрыйскі скульптар пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Стварыў некалькі скульптур у поўны рост, рэльефы, партрэты, бюсты (так званыя «Характэрныя голавы»).
Нарадзіўся ў Баварыі. Меў малодшага брата, які таксама стаў скульптарам (Ёган Адам Месершміт). Сульптарамі былі і два яго дзядзькі, у якіх ён і вучыўся ў Мюнхене і Грацы. У 1765 годзе падарожнічаў па Італіі. Навучанне завяршыў у Вене ў Акадэміі мастацтваў. Яго выкладчыкам быў скульптар Якуб Шлетэрэр. Жыў у Вене, дзе сам стаў выкладчыкам у акадэміі. Сваімі творамі звярнуў на сябе ўвагу аўстрыйскай імператарскай сям’і. Паступова перайшоў ад стылю барока да ясных кампазіцый у стылі блізкім да класіцызму. Звярнуўся да стварэння скульптур — бюстаў з выявай разнавіднасцяў чалавечых псіхалагічны эмоцый, грымас, канвульсіяў. Незвычайнасць тэматыкі звязваюць з развіццём псіхічнага захворвання ў самога скульптара, якое стала галоўнай падставай для звальнення таго з пасады выкладчыка ў Венскай акадэміі. Апошнія гады жыцця правёў у горадзе Прэсбург (цяпер Браціслава) побач са сваім братам-скульптарам, дзе і памёр.