Французская Вест-Індыя, або Французскія Антыльскія астравы (фр.: Antilles françaises) — гістарычная назва астравоў Карыбскага мора, якія належаць Францыі.
У наш час астатнія пад кіраваннем Францыі тэрыторыі вылучаны ў два дэпартаменты (Гвадэлупа і Марцініка) і дзве заморскія супольнасці (Сен-Бартэльмі і Сен-Мартэн).
Антыльскія астравы Ле-Сент, Мары-Галант і Ла-Дэзірад знаходзяцца пад кіраваннем Гвадэлупы.
Гістарычна Францыя валодала і іншымі астравамі Карыбскага мора.
На тэрыторыях Французскай Вест-Індыі акрамя французскай распаўсюджаны і крэольскія мовы.