Французская Вікіпедыя

Favicon Вікіпедыі Французская Вікіпедыя
фр.: Wikipédia en français
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL fr.wikipedia.org (фр.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова французская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 23 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 2 679 588
Колькасць выяў 74 338
Колькасць старонак 13 453 782
Колькасць правак 224 606 425
Зарэгістраваных удзельнікаў 5 163 157
Актыўных удзельнікаў 17 637
Адміністратараў 143
Глыбіня 269,9
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.

Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.

Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.

Станам на 24 красавіка 2025 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 679 588 артыкулаў. Зарэгістравана 5 163 157 удзельнікаў, з якіх 17 637 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 143 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 224 606 425