Францішак Карпінскі | |
---|---|
польск.: Franciszek Karpiński | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Autor „Zabawek wierszem i prozą” і F.K. |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1741[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1825 (83 гады) ці 4 верасня 1825[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, драматург, пісьменнік, бібліятэкар |
Гады творчасці | з 1781 |
Жанр | сентыменталізм |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Францішак Карпінскі (польск.: Franciszek Karpiński; 4 кастрычніка 1741, в. Галоскаў каля Каламыі, цяпер Украіна — 16 верасня 1825, фальв. Хараўшчына, Ваўкавыскі павет) — польскі паэт, адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і, яго бацька Анджэй служыў у Патоцкіх. Ф. Карпінскі вучыўся ў езуіцкай школе ў Станіслававе, Львоўскай езуіцкай акадэміі, якую скончыў у 1765 годзе. Ужо тады праявіў сябе як здольны паэт. Не абраў духоўнай кар'еры, як гэтага хацела яго сям'я, працаваў гувернёрам пры магнацкіх дварах. У 1770—1771 вучыўся у Вене. Вярнуўшся з Вены арандаваў фальваркі. У 1780 выдаў першу кніжку вершаў (Zabawki wierszem i przykłady obyczajne), якая звярнула да яго ўвагу Чартарыйскіх. У тым жа 1780 годзе, па запрашэнні Адама Казіміра Чартарыйскага, Ф. Карпінскі пераехаў у Варшаву, працаваў у князя сакратаром. У Варшаве вакол паэта склаўся літаратурны гурток, Ф. Карпінскі выдаў тры зброрнікі паэзіі (1782—1783), стаў вядомым паэтам, нават звярнуў на сябе ўвагу каралеўскага двара. У 1781—1782 наведаў Гродна і Вільню. Вытрымаў у Варшаве толькі да 1783 года, бо меў незалежны нораў, быў расчараваны сталічным жыццём. Пераехаў у Галіцыю, дзе арандаваў фальваркі, працаваў гувернёрам. Часам наяджаў у Варшаву, дзе выдаваліся яго кніжкі. Гасцяваў пры магнацкіх дварах, у 1785—1818 найчасцей ў Браніцкіх у Беластоку, дзе ў 1792 годзе папісаў «Pieśni nabożne» (Kiedy ranne wstają zorze, Bóg się rodzi і інш.), якія былі прачытаныя ім у кафедральным саборы, а затым выданыя ў Супральскім базыліянскім манстыры (1792).
З 1793 года, на працягу 30 гадоў, арандаваў фальваркі на Пружаншчыне (Краснік на ўскрайку Белавежскай пушчы) і Гродзеншчыне (Хараўшчына каля Ваўкавыска). Зацікавіўся гісторыяй краю, завязаў знаёмствы з мясцовай шляхтай-літвінамі. З 1800 года член Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Бываў у Свіслацкай гімназіі, у 1806 годзе падарыў ёй свой кнігазбор. Будучы ў прыязных адносінах з гродзенскім губернатарам Кошалевым, Ф. Карпінскі прапаноўваў рэформы па паляпшэнні жыцця сялян. Быў прыхільнікам ідэй Жан-Жака Русо, ідэалізоўваў вясковае жыццё, лічыў сялянаў маральна несапсаванымі. У 1819 годзе Ф. Карпінскі купіў фальварак Хараўшчына ў Ваўкавыскім пав., дзе на практыцы ажыццявіў сюжэты сваіх п'ес-ідылій, працаваў разам з сялянамі у полі, адкрыў у Хараўшчыне школу для сялянскіх дзяцей у якой сам настаўнічаў. Займаўся зборам вершаў папісаных па-беларуску, запісам беларускіх песнь, паданняў, казак. Згуртаваў вакол сябе мясцовых літаратараў — І. Храптовіча, С. Клакоцкага, А. Хадкевіча. Памёр у фальв. Хараўшчына, пахаваны на касцёльных могілках в. Лыскава (цяпер Пружанскі р-н). Архіў Ф. Карпінскага захоўваўся ў К. Прозара ў Хойніках, потым часткова ў А. Ельскага ў Замасці.
Аўтар ідылій, лірычных вершаў, абразкоў і перакладаў сабраных у зборніку «Забаўкі вершам і прозай» (Zabawki wierszem i prozą, т. 1-7, Варшава, 1782—1787). Шырокую папулярнасць набылі песні і балады Ф. Карпінскага («Ды Юстыны. Вясновая туга», «Лаура і Філон», «Балада аб Людгардзе» і інш.). У камедыі «Чынш» (Czynsz, Варашава-Кракаў, 1790) Ф. Карпінскі за вызваленне сялян ад прыгону. Водгукам на падзеды Рэчы Паспалітай быў верш «Жалоба Сарматы над магілай Жыгімонта Аўгуста». Паэзія Ф. Карпінскага вылучалася прастатой мастацкіх формаў, была прасякнутая матывамі народнай творчасці, у т.л. беларускага фальклору. Апроч літаратурнай спадчыны, пакінуў успаміны, якія ўпершыю былі выданыя ў 1822 і вытрымалі 6 выданняў.
Перакладчыкам творчасці Карпінскага на беларускую мову стаў Уладзімір Мархель[4].