Франчэска Андрэіні | |
---|---|
Francesco Andreini | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1548[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 1624[2][1] |
Месца смерці | |
Жонка | Ізабэла Каналі (Андрэіні) |
Дзеці | Джавані Батыста Андрэіні, Даменіка Андрэіні, П'етра Паола Андрэіні |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | італьянская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франчэска Андрэіні (італ.: Francesco Andreini); 1548, — 1624,— італьянскі пісьменнік і акцёр камедыі дэль артэ.
У маладосці служыў на тасканскіх галерах. Падчас марскога плавання быў захоплены ў турэцкі палон, з якога збег праз восем гадоў. У тэатры стварыў постаць капітана Capitan Spavento della Val d'Inferno, аднаго з галоўных герояў камедыі дэль артэ. Належаў да групы актораў, запрошаных у Парыж каралём Генрыхам IV. Акторскай справай і пісьменніцтвам займаліся таксама яго жонка Ізабэла Андрэіні, з якой ён ажаніўся ў 1578 годзе, і іх сын Джавані Батыста Андрэіні.