Фронт нацыянальнага вызвалення | |
---|---|
Штаб-кватэра | |
Краіна |
Фронт нацыянальнага вызвалення, ФНВ (фр.: Front de libération nationale, FROLINA) — палітычная партыя хуту ў Бурундзі. Раней дзейнічала як паўстанцкая групоўка. Была адной з фракцый грамадзянскай вайны ў Бурундзі.
Заснавана ў сярэдзіне 1980-х пад назвай Umbumwé («Салідарнасць») Джозефам Карумба[1], былым школьным настаўнікам[2]. Першую буйную акцыю правяла 13 жніўня 1990 года, калі байцы фракцыі напалі на бурундзійскіх вайскоўцаў у Мабандале. ФНВ атрымаў падтрымку з боку Танзаніі[1], з тэрыторыі якой арганізаваў партызанскую вайну супраць урада Бурундзі[1].
У цэлым ФНВ заставаўся нязначнай сілай у параўнанні з іншымі паўстанцкімі рухамі хуту[3]. Аднак, як і большасць іншых фракцый хуту, групоўка жадала знішчэння або маргіналізацыі ўсіх тутсі Бурундзі[2].
Да 1998 года баевікі спынілі баявыя аперацыі супраць урада[1], так як ФНВ і ўрад пачалі перамовы[4], па выніку якіх у жніўні 2000 года бакі падпісалі Арушскія пагадненні. Паводле дамовы, паўстанцы пагадзілася на спыненне агню і канчатковую інтэграцыю ў армію Бурундзі ў рамках пагаднення аб падзеле ўлады. Аднак частка баевікоў працягнула барацьбу[1].
У канцы 2001 года чатыры члена арганізацыі ўвайшлі ў склад Пераходнай нацыянальнай асамблеі[5]. Да 2005 года ФНВ завяршыў расфарміраванне свайго баявога крыла. На выбарах у камунальныя органы Бурундзі ў 2010 годзе партыя набрала менш за 1% галасоў[6].