Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў | |
---|---|
Актыўная ў |
Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў, ФНІ (фр.: Front des Nationalistes et Intégrationnistes, FNI) — паўстанцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў Ітурыйскім канфлікце. Прадстаўляла этнас ленду і ваявала супраць народа хема.
Палітычны лідар арганізацыі Фларыбер Нджабу быў арыштаваны ўладамі ДР Конга, у той час як ваенны кіраўнік Эцьен Лона здаўся.
Рух вінавацяць у забойстве дзевяці міратворцаў ААН у лютым 2005 года[1].
Як заяўлялася Бі-Бі-Сі, у тым жа 2005 годзе пакістанскія міратворцы заключылі з баевікамі здзелку. Паводле дамоўленасці, у абмен на золата пакістанцы вярнулі ФНІ канфіскаваную зброю[2].
У справаздачы Human Rights Watch за той жа год выяўлена сувязь паміж ФНІ і горназдабыўной карпарацыяй AngloGold Ashanti, даччынай кампаніяй Anglo American plc[3]. Кіраўніцтва AngloGold Ashanti прызнала, што іх супрацоўнікі неаднаразова плацілі грошы баевікам у абмен на доступ да залатых руднікоў у правінцыі Ітуры.
У маі 2006 года ў баях з ФНІ адзін міратворца MONUSCO быў забіты і сем трапілі ў палон (усе непальцы)[4].
22 жніўня 2007 года ФНІ, Кангалезскі рэвалюцыйны рух і Фронт патрыятычнага супраціўлення Ітуры пагадзіліся разброіцца і спыніць баявыя дзеянні[5].