Фроўард? | |
---|---|
![]() | |
![]() |
Фроўард[1] (ісп.: Cabo Froward) — мыс на беразе Магеланава праліва, на паўвостраве Брансуік, прыкладна за 100 км на поўдзень ад Пунта-Арэнаса, самы паўднёвы кантынентальны пункт Паўднёвай Амерыкі. Размешчаны на тэрыторыі рэспублікі Чылі.
У перакладзе з англійскай Froward азначае «свабодны, які паступае насуперак, неспрыяльны». Такую назву ён атрымаў у студзені 1587 года ад англійскага пірата Т. Кэвендыша з-за складаных умоў праходжання міма яго і неспрыяльнага клімату.
На мысе стаіць вялікі металічны крыж Cruz de los Mares, пабудаваны ў гонар візіту папы рымскага Яна Паўла ІІ у Чылі ў 1987 годзе.