Фрыдрых III Мудры | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Friedrich der Weise | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эрнст Саксонскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ёган Саксонскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 студзеня 1463[1][2] |
||||||
Смерць |
5 мая 1525[1][2] (62 гады)
|
||||||
Месца пахавання |
|
||||||
Род | Эрнесцінская лінія Ветынаў[d] | ||||||
Бацька | Эрнст Саксонскі[d][3] | ||||||
Маці | Лізавета Баварская[d][3] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фры́дрых III Му́дры (ням.: Friedrich der Weise; 17 студзеня 1463, палац Хартэнфельс у Торгау — 5 мая 1525, Лохау) — курфюрст Саксонскі з 26 жніўня 1486 года.
Сын курфюрста Эрнста, спадчыннікам якога і стаў у 1486 годзе пасля яго смерці. Астатнімі ўладаннямі кіраваў разам са сваім братам Іаганам Цвёрдым.
Дзякуючы добраму выхаванню, рупліваму чытанню і зносінам з вучонымі, адрозніваўся рэдкімі ведамі твораў старажытных пісьменнікаў. Карыстаўся вялікай павагай імператара Максіміліяна I і ва ўсіх імперскіх князёў. У імперскіх справах ён прыняў бок той партыі, якая на чале з курфюрстам Бертольдам Майнцкім патрабавала рэформы дзяржаўных устаноў, і старшынстваваў у заснаванай у 1500 годзе па прапанове гэтай партыі імперскай управе (ням.: Reichsregiment).
У 1502 годзе ён заснаваў Вітэнбергскі ўніверсітэт, аб развіцці якога шмат клапаціўся. З гэтага ўніверсітэта, у якім адзін час прафесарамі былі Лютэр і Меланхтан, разлілася потым па ўсёй Германіі хваля Рэфармацыі.
Фрыдрых стаў магутным абаронцам Лютэра і пасля яго асуджэння на Вормскім сойме даў яму прытулак у Вартбургу.
У 1519 годзе пасля смерці імператара Максіміліяна курфюрсты прапанавалі Фрыдрыху імператарскую карону, але, адчуваючы сябе недастаткова моцным для гэтага, ён адхіліў іх выбар і спрыяў абранню ўнука Максіміліяна, Карла Іспанскага, які адплаціў яму потым няўдзячнасцю.
Не прызнаючы сябе адкрыта прыхільнікам вучэння Лютэра, Фрыдрых бесперашкодна дапушчаў яго распаўсюджванне ў сваёй краіне.
Памёр Фрыдрых у разгар Сялянскай вайны.
Ён не быў жанаты, яго спадчыннікам быў брат, Іаган Цвёрды. Яго статуя ўваходзіць у склад помніка Лютэру, узведзенага ў Вормсе.