Фрыдрых Генрых Якобі | |
---|---|
ням.: Friedrich Heinrich Jacobi | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1743[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1819[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Konrad Jacobi[d] |
Жонка | Helene Elisabeth Jacobi[d] |
Дзеці | Johann Friedrich Jacobi[d], Carl Wigand Maximilian Jacobi[d] і Clara von Clermont[d] |
Род дзейнасці | філосаф, багаслоў, раманіст, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Навуковая сфера | філасофія[4] |
Месца працы | |
Член у | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдрых Генрых Якобі (ням.: Friedrich Heinrich Jacobi; 25 студзеня 1743, г. Дзюсельдорф, Германія — 10 сакавіка 1819) — нямецкі пісьменнік і філосаф; прадстаўнік філасофіі пачуцця і веры. Прэзідэнт Баварскай АН (1807—12).
Аўтар філаслфскіх раманаў «3 пісьмаў Эдуарда Альвіля» (1775—76) і «Вальдэмар» (1779).
У сваёй філасофіі выступаў супраць «разважнага» рацыяналізму Асветніцтва і вучэння І. Канта. На першы план ставіў права пачуцця і ўслед за Д. Юмам лічыў, што рэальнае існаванне прадметаў дадзена чалавечай свядомасці непасрэдна. Гэту непасрэдную верагоднасць Ф.-Г. Якобі называў верай, шчырасцю або пачуццём, а таксама розумам і проціпастаўляў апасродкаваным ведам — разважанню. Паводле Ф.-Г. Якобі, змест веры — рэальнасць як пачуццёвага свету зямных рэчаў, так і абсалютнага і вечнага, у якім чалавек адчувае сябе адначасова і паглынутым абсалютам, і выратаваным праз сваю суб'ектыўнасць. Кантаўскаму катэгарычнаму імператыву Якобі проціпастаўляў асобасную маральную аўтаномію, якая ўзвышаецца над рыгарызмам маральных запаветаў. Ф.-Г. Якобі крытыкаваў вучэнні І. Г. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Г. Гегеля, бачыў ў іх пантэістычныя і «нігілістычныя» тэндэнцыі.
Ірацыяналістычныя імкненні вучэння Ф.-Г. Якобі выступілі прадвеснікам некаторых матываў філасофіі жыцця і экзістэнцыялізму.