Фрыдрых Роберт Фельман

Фрыдрых Роберт Фельман
Дата нараджэння 31 снежня 1798(1798-12-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1850(1850-04-22)[1] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, пісьменнік, выкладчык універсітэта, філолаг
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Роберт Фельман (ням.: Friedrich Robert Faehlmann; 31 снежня 1798 — 22 красавіка 1850) — эстонскі пісьменнік і ўрач. Аўтар ідэі эпасу «Калевіпаэг».

Нарадзіўся ў сям’і прыгоннага селяніна ў маёнтку Аа. У 1827 годзе завяршыў вучобу на медыцынскім аддзяленні Тартускага ўніверсітэта, стаўшы першым эстонскім медыкам з доктарскім званнем. У 1838 годзе разам з аднадумцамі Фельман заснаваў Навуковае Эстонскае таварыства, дзе ў 1839 годзе прадставіў першыя накіды эпасу «Калевіпаэг». З 1842 года ён працаваў у Тартускім універсітэце лектарам эстонскай мовы.

Фельман памёр 22 красавіка 1850 года. Прычынай смерці сталі сухоты.

Зноскі

  1. а б Friedrich Robert Faehlmann // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #120264692 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 красавіка 2015.