Фрыдэрык Юзаф Машынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Fryderyk Józef Moszyński | |||||||
| |||||||
![]() Герб «Налэнч» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Ежы Мнішак | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Ежы Мнішак | ||||||
Пераемнік | Валерыян Тэнгаборскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Агінскі | ||||||
Пераемнік | Вінцэнт Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леанард Пацей | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Скумін-Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 сакавіка 1738[1][2] |
||||||
Смерць |
21 студзеня 1817 (78 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Машынскія[d] | ||||||
Бацька | Ян Канты Машынскі[d] | ||||||
Маці | Фрыдэрыка Александрына фон Козель[d] | ||||||
Жонка |
Саламея ў Жышчэўскіх Барбара з Рудзенскіх |
||||||
Дзеці | няма | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Фрыдэрык Юзаф Машынскі (14 сакавіка 1738, Дрэздэн — 21 студзеня 1817, Кіеў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Абозны вялікі літоўскі (1771—1773), рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (1773—1781) , сакратар свецкі вялікі літоўскі (1781—1793) і маршалак вялікі каронны (1793—1795).
Паходзіў з мазавецкага шляхецкага роду Машэнскіх герба «Налэнч». Малодшы сын вялікага кароннага падскарбія Яна Кантыя Машынскага (1690—1737) і Фрэдэрыкі Аўгусты фон Козель (1709—1784). Фрыдэрык Юзаф Машынскі нарадзіўся ўжо пасля смерці бацькі, рос і выхоўваўся ў Саксоніі. Пачынаў службу ў саксонскай арміі, ва ўзросце 16 гадоў стаў палкоўнікам польскай арміі. Пазней стаў старостам вабольніцкім і навакорчынскім.
28 мая 1766 года Фрыдэрык Юзаф Машынскі ўвайшоў у склад Скарбовай Кароннай камісіі, у якой засядаў да 1778 года. Разам з падскарбіем надворным літоўскім Антоніем Тызенгаўзам кіраваў фінансавымі даходамі польскага караля Станіслава Аўгуста.
У 1767 годзе быў абраны паслом на Рэпнінскі сойм. У 1770 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава і прызначаны абозным вялікім літоўскім. У 1773 годзе атрымаў пасаду рэферэндара вялікага літоўскага. У 1771 годзе стаў кавалерам Ордэна Белага Арла.
У 1778 году Фрыдэрык Юзаф Машынскі быў абраны паслом на сойм і ўвайшоў у склад дэпартамента казначэйства ў Пастаяннай Радзе. 27 мая 1781 года польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прызначыў свецкім сакратаром вялікім літоўскім. У 1787 годзе стаў кіраўніком велізарнымі маёнткамі святлейшага князя Рыгора Пацёмкіна-Таўрычаскага, фаварыта расійскай імператрыцы Кацярыны Вялікай, на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
У 1788—1792 гадах — пасол на Чатырохгадовы сойм. Быў ініцыятарам правядзення першага перапісу на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У 1792 годзе далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі і стаў кансулярам генеральнай кароннай канфедэрацыі. У 1793 годзе на Гарадзенскім сойме пасля добраахвотнай адстаўкі Міхала Ежы Мнішка Фрыдэрык Юзаф Машынскі быў прызначаны апошнім маршалкам вялікім каронным. На гэтым сойме увайшоў у склад Гродзенскай канфедэрацыі, якая прызнала другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. У 1793 годзе ўвайшоў у склад новай Пастаяннай Рады, дзе ўзначаліў паліцыю і эканамічную камісію.