Фрыц Габер | |
---|---|
ням.: Fritz Haber | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 снежня 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1934[3][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Clara Immerwahr[d] і Charlotte Haber[d] |
Дзеці | Hermann Haber[d] і Ludwig F. Haber[d] |
Род дзейнасці | хімік, фізік, інжынер, навуковы работнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Фізічная хімія |
Месца працы | Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха, Універсітэт Карлсруэ |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1896) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Бунзен |
Вядомы як | Угнаенні, Выбуховыя рэчывы, працэс Габера, рэакцыя Габера-Вейса, хімічная зброя |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Фрыц Габер (ням.: Fritz Haber; 9 снежня 1868, Брэслау, Германія, цяпер Уроцлаў, Польшча — 29 студзеня 1934, Базель, Швейцарыя) — нямецкі хімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1918) за ўклад у ажыццяўленне сінтэзу аміяку, неабходнага для вытворчасці ўгнаенняў і ўзрыўчаткі. Разам з Максам Борнам прапанаваў цыкл Борна-Габера, як метад ацэнкі энергіі крышталічнай рашоткі цвёрдых рэчываў, утвораных іоннымі сувязямі. Габера называюць «бацькам хімічнай зброі» за яго працы ў галіне распрацоўкі і прымянення хлору і іншых атрутных газаў падчас Першай сусветнай вайны.
Нарадзіўся ў сям’і хасідаў, адной з найстарэйшых у горадзе. Маці Габера памерла падчас родаў. Яго бацька быў вядомым у горадзе гандляром. Пазней Габер адмовіўся ад іўдаізму і прыняў хрысціянства. У 1886—1891 гадах навучаўся ў Гайдэльбергскім універсітэце пад кіраўніцтвам Роберта Бунзена, у Берлінскім універсітэце ў групе Аўгуста Вільгельма Гофмана і ў Тэхнічным каледжы Шарлотэнбург пад кіраўніцтвам Карла Лібермана. У 1901 годзе Габер ажаніўся з Кларай Імервар. Клара таксама была хімікам і была катэгарычна супраць работ Габера ў галіне хімічнай зброі. Пасля адной са спрэчак з мужам на гэту тэму яна здзейсніла самагубства, стрэліла сабе ў сэрца. Іх сын Герман, народжаны ў 1902 годзе, пазней таксама ўчыніць самагубства, не вытрымаўшы сораму за распрацаваную яго бацькам хімічную зброю і наступствы яе прымянення. Перш чым пачаць сваю ўласную навуковую працу, Герман працаваў у бацькі і ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха разам з Георгам Лангам.
У 1933 годзе, нягледзячы на падтрымку нацыстаў, Габер вымушаны эміграваць у Англію, дзе нейкі час працаваў у Кембрыджскім універсітэце. Памёр у 1934 годзе ў швейцарскім Базелі, дзе і пахаваны ў сямейным склепе побач жонкі.[8]