Фрэдэрык Содзі | |
---|---|
англ.: Frederick Soddy | |
Дата нараджэння | 2 верасня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1956[3][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Winifred Beilby[d] |
Род дзейнасці | фармацэўт, фізік, прафесар, хімік, даследчык |
Навуковая сфера | радыяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эрнэст Рэзерфорд |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык Со́дзі[4] (англ.: Frederick Soddy; 2 верасня 1877, Істбарн, Вялікабрытанія — 22 верасня 1956, Брайтан) — англійскі радыяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1921), замежны член Акадэміі навук СССР (1924)[4].
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1896). У 1900—1902 гадах ва ўніверсітэце Мак-Гіла (Манрэаль). 3 1904 года ва ўніверсітэце горада Глазга, з 1914 года прафесар Абердзінскага, у 1919—1936 гадах Оксфардскага ўніверсітэтаў.
Навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э. Рэзерфордам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У. Рамзаем; 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыядычнай сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К. Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж. Кранстанам, незалежна ад О. Гана і Л. Майтнер).