Фрэдэрык Туорт | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1950[1] (72 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ваенны ўрач, вірусолаг, мікрабіёлаг |
Навуковая сфера | вірусалогія і мікрабіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
![]() |
Фрэдэрык Туорт (англ.: Frederick William Twort, 22 кастрычніка 1877, Камберлі, Англія — 20 сакавіка 1950) — англійскі мікрабіёлаг, які быў першаадкрывальнікам ў 1915 годзе бактэрыяфагаў (вірусаў, якія паражаюць бактэрыі).[2]
Атрымаў медыцынскую адукацыю ў бальніцы Сент-Томас (1900) і ў 1901—1902 гадах працаваў там жа.
У 1902—1909 гадах памочнік бактэрыёлага Лонданскай бальніцы.
З 1909 года дырэктар Браўнаўскага ветэрынарнага інстытута і прафесар бактэрыялогіі Лонданскага універсітэта.
Аўтар навуковых прац па культываванні мікраарганізмаў. Першым (1908) ужыў селектыўны метад для атрымання чыстай культуры бактэрый. Упершыню ў 1912 годзе вызначыў сумесна з Дж. Інгрэмам неабходнасць для росту некаторых мікраарганізмаў фактара роста (вітаміна K). У 1915 годзе апісаў разбурэнне гнойнага стафілакока перавіваемым фільтруючымся агентам. Тым самым ён упершыню адкрыў вірус бактэрый, названы ў 1917 годзе Ф. Д’Эрэлем бактэрыяфагам.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1929).