Фрэдэрык Чапмен Робінс | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 жніўня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 2003[3][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, біёлаг, выкладчык універсітэта, вірусолаг, фізіёлаг |
Навуковая сфера | вірусалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык Чапмен Робінс (англ.: Frederick Chapman Robbins; 25 жніўня 1916 — 4 жніўня 2003) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1954), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1972 года.
Скончыў універсітэт Місуры (1936) і Гарвардскую медыцынскую школу (1940). У 1940—1942 і ў 1948—1950 гадах супрацоўнік дзіцячай бальніцы ў Бостане. У 1952—1966 гадах кіраўнік аддзела педыятрыі і інфекцыйных хвароб у Галоўнай гарадской бальніцы Кліўленда; з 1952 года прафесар педыятрыі медыцынскай школы пры універсітэце ў Кліўлендзе (штат Агая), з 1966 года дэкан.
У Бостане ў супрацоўніцтве з Дж. Эндэрсам і Т. Уэлерам распрацаваў тэхніку культывавання віруса поліяміэліту ў тканкавых культурах, удзельнічаў у стварэнні вакцыны супраць поліяміеліту, а таксама ў распрацоўцы метадаў вызначэння і ізаляцыі шэрагу іншых вірусаў. Вывучаў эпідэміялогію інфекцыйнага гепатыту, сыпнога тыфу, ліхаманкі Ку.