Фрэйр

Фрэйр

Фрэйр (таксама Фрэй, стар.-сканд.: Freyr), таксама Інгві (першапачаткова азначала «гаспадар») — у германа-скандынаўскай міфалогіі бог урадлівасці і лета. Паходзіць з роду ванаў, сын вана Ньёрда і веліканкі Скадзі. Бацька Фрэйра Ньёрд, у сваю чаргу — прыёмны сын Одзіна, пакінуты ванамі ў Асгардзе закладнікам пасля заключэння міру паміж асамі і ванамі. Сястра-блізня Фрэйра — Фрэя.

Фрэйру падуладна сонечнае святло, ён пасылае людзям багатыя ўраджаі. Фрэйр мала саступае ў прыгажосці самому Бальдру і такі ж добры, як яго бацька Ньёрд. Ён не любіць войнаў і сварак і заступаецца за мір на зямлі як паміж асобнымі людзьмі, так і паміж цэлымі народамі. Свяшчэнным жывёлам Фрэйра з'яўляецца кабан. У легендах згадваецца, што Фрэйр атрымаў ад Дваліна карабель Скідбладнір, а ад Сіндры — вепрука Гулінбурсці.

З імем Фрэйра звязана назва дня тыдня пятніцы ў мовах германскай групы (англ.: Friday, ням.: Freitag і г.д.).

Ад імя Фрэйра Інгві ўтвораны шматлікія германскія імёны: Інгвар, Інгмар, Інгеборга, Інгрыд і інш.

Інгві — родапачынальнік дынастыі Інглінгаў[1].

Зноскі