Фрэнсіс Фукуяма | |
---|---|
англ.: Francis Fukuyama | |
![]() | |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1952[1][2][…] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Yoshio Fukuyama[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік, палітолаг, блогер, эканаміст, філосаф, фатограф |
Навуковая сфера | філасофія, эканоміка, паліталогія[3], economics and politics[d][3] і global politics[d][4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | fukuyama.stanford.edu (англ.) |
![]() | |
![]() |
Фукуяма Фрэнсіс Ёсіхіра (англ.: Yoshihiro Francis Fukuyama, нар. 27 кастрычніка 1952, Чыкага) — амерыканскі філосаф, палітычны эканаміст і пісьменнік японскага паходжання.
Фрэнсіс Фукуяма нарадзіўся 27 кастрычніка 1952 года ў Чыкага. Атрымаў ступень бакалаўра ў Карнельскім універсітэце (штат Нью-Ёрк), затым — ступень доктара палітычных навук у Гарвардскім універсітэце.
У 1979—1980, 1983—1989 і 1995—1996 гадах працаваў супрацоўнікам дэпартамента палітычных навук у даследчым цэнтры Rand Corporation (Каліфорнія, ЗША). У 1981—1982 і 1989—1990 гадах з’яўляўся супрацоўнікам аддзела палітычнага планавання дзярждэпартамента ЗША, дзе спачатку спецыялізаваўся па Блізкім Усходзе, а затым па Еўропе. У 1981—1982 гадах таксама ўваходзіў у склад амерыканскай дэлегацыі на егіпецка-ізраільскіх перамовах па пытанні палестынскай аўтаноміі.
У сусветна вядомай кнізе «Канец гісторыі і апошні чалавек» (англ.: The End of History and the Last Man) Фукуяма сцвярджае, што распаўсюд у свеце ліберальнай дэмакратыі заходняга ўзору сведчыць пра апошнюю кропку сацыякультурнай эвалюцыі чалавецтва і фармаванне канчатковай формы ўрада, канец веку ідэалагічных супрацьстаянняў, глабальных рэвалюцый і войнаў, а разам з імі — канец мастацтва, філасофіі ды інш.
У цяперашні час працуе прафесарам Школы паглыбленых міжнародных даследаванняў (Paul H. Nitze School of Advanced International Studies) пры Універсітэце Джона Хопкінса, а таксама дырэктарам праграмы міжнароднага развіцця SAIS і старшынёй рэдакцыйнага савета часопіса «Амерыканскія інтарэсы».