Фурункул | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | L02. |
МКХ-9 | 680.9 |
DiseasesDB | 29434 |
MedlinePlus | 001474 і 000825 |
MeSH | D005667 |
![]() |
Фурункул (-ёз; лац.: furunculus — зладзюжка), або скула — гнойна-амярцвяльнае запаленне валасянога мяшэчка і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненнем залацістых стафілакокаў. Узнікае праз забруджванне скуры хімічным рэчывам, мікратраўму, расчухванне і павышаную дзейнасць потавых і сальных залоз. Развіваецца на ўсялякім участку скуры, акрамя далоні і ступні. Множнае адначаснае і паслядоўнае ўзнікненне здараецца пры цукровым дыябеце. Пры зліцці і пашкоджанні глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі ўтвараецца карбункул. Ускладненне хваробы выклікае лімфадэніт і лімфангіт[1]. Праяўляецца праз пачырванне фурункула, на месцы якога адзначаецца боль і сверб[2].