Фурфурол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C5H4O2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 96,08 г/моль |
Шчыльнасць | 1,16 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -36,5 °C |
Тэмпература кіпення | 161,7 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-627-7 |
SMILES | |
RTECS | LT7000000 |
ChemSpider |
Фурфурол, фурфураль, 2-фуранкарбальдэгід (ад лац.: Furfur — вотруб’е) — араматычнае злучэнне, альдэгід, вытворнае фурана, C5H4O2.
Фурфурол уяўляе сабой масляністую вадкасць жаўтаватага колеру (на паветры цямнее) з пахам свежага жытняга хлеба. Тэмпература плаўлення −38,7[1] °С, тэмпература кіпення 161,5[1] °C. Шчыльнасць 1,1594 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C)[1]. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Змешваецца з многімі арганічнымі растваральнікамі. Утварае азеатропныя сумесі з вадой, пентахлорэтанам і бромбензолам[1].
Фурфурол можа быць атрыманы пры кіпячэнні з сернай кіслатой розных сельскагаспадарчых адходаў (сцёблы сланечніка, саломы, вотруб’я), а таксама драўніны. Пры гэтым адбываецца гідроліз геміцэлюлозы (аднаго з поліцукрыдаў клеткавых сценак расліны), утвараемыя пентозы (галоўным чынам, ксілоза) пад дзеяннем сернай кіслаты падвяргаюцца дэгідратацыі, якая вядзе да ўтварэння фурфуролу. Фурфурол адганяецца разам з парамі вады.
Фурфурол выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці фурану, сільвіну, фурфурылавага спірту, 1,3-бутадыену, фуранавых смолаў[2], лекавых сродкаў, фунгіцыдаў. Таксама выкарыстоўваецца ў працэсах ачысткі нафты і алеяў.