Фальшывыя (падробленыя, фэйкавыя, ілжывыя) навіны — інфармацыйная містыфікацыя або наўмыснае распаўсюджванне дэзінфармацыі ў сацыяльных медыя і традыцыйных СМІ з мэтай увядзення ў зман, для таго каб атрымаць фінансавую ці палітычную выгаду[1]. Аўтары падобных навін часта выкарыстоўваюць кідкія загалоўкі або цалкам сфабрыкаваныя гісторыі для павелічэння чытацкай аўдыторыі і цытуемасці. Прыбытак пры гэтым фармуецца аналагічна прынцыпам клікбейтынга і ўяўляе сабой даход ад рэкламы, якая генеруецца незалежна ад дакладнасці апублікаваных матэрыялаў. Лёгкі доступ да крыніц даходу ад рэкламы, узмацненне палітычнай палярызацыі грамадства і паўсюднасць сацыяльных сетак абумовілі распаўсюджванне фальшывых навін[2]. Магчымасці ананімнага хостынгу сайтаў, на якіх публікуюцца ананімныя або псеўданімныя аўтары, абцяжарваюць законны пераслед такіх крыніц за дэзінфармацыю або паклёп[3][4][5][6].