![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Фёдар Іванавіч Чарных | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 мая 1991[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Фёдар Чарных (нар. 21 мая 1991, Масква) — літоўскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба АЭЛ з Лімасола і нацыянальнай зборнай Літвы.
Першыя крокі ў футболе рабіў у Вільнюсе, а ў 2009 годзе перабраўся ў магілёўскі «Дняпро». Неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Пасля вылету «Дняпра» з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан», дзе трывала гуляў у аснове. Пасля сезона ў наваполацкім клубе вярнуўся ў «Дняпро». Правёў за магілёўскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату 2013, звычайна выступаў на пазіцыі правага флангавага нападніка.
Сезон 2014 таксама распачаў у складзе «Дняпра». 25 мая 2014 года вызначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама», чым дапамог «Дняпру» атрымаць першую перамогу у чэмпіянаце 2014 (2:0). Неўзабаве з’явілася інфармацыя аб тым, што Фёдар можа пакінуць магілёўскі клуб па заканчэнні кантракта ўлетку 2014 года[4]. У канцы мая выступаў у матчах за зборную Літвы, у пачатку чэрвеня вярнуўся ў Магілёў. 11 чэрвеня 2014 года правёў свой апошні матч за «Дняпро» (супраць мінскага «Дынама»), пасля з-за хваробы не выступаў. 20 чэрвеня кантракт з «Дняпром», які сканчваўся ў ліпені 2014 года, быў датэрмінова скасаваны[5].
У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Гурнік»[6], які па выніках сезона 2013/14 вярнуўся ў найвышэйшы польскі дывізіён — Экстраклясу. Здолеў стаць адным з найлепшых ігракоў «Гурніка», забіўшы ў сезоне 2014/15 11 галоў.
31 жніўня 2015 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію»[7]. У сезоне 2016/17 дапамог камандзе стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату Польшчы. У студзені 2018 года стаў іграком маскоўскага «Дынама»[8]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў, аднак з красавіка 2019 года стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арэнбург», дзе гуляў да ліпеня 2020 года.
У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[9] і неўзабаве вярнуўся ў «Ягелонію»[10]. У студзені 2023 года перайшоў у кіпрскі АЭЛ.
Гуляў за моладзевую зборную Літвы да 21 года. 14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Літвы ў таварыскім матчы супраць Арменіі[11][12]. 11 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за зборную — у браму Латвіі (2:0) у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014. Пазней стаў капітанам зборнай Літвы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 (2) | Д1 | Дняпро | ![]() |
2 | 2 |
2010 | Д1 | Дняпро | ![]() |
23 | 4 |
2011 | Д1 | Дняпро | ![]() |
18 | 1 |
2012 | Д1 | Нафтан | ![]() |
30 | 5 |
2013 | Д1 | Дняпро | ![]() |
32 | 4 |
2014 (1) | Д1 | Дняпро | ![]() |
10 | 3 |
2014/15 | Д1 | Гурнік | ![]() |
32 | 11 |
2015/16 (пач.) | Д1 | Гурнік | ![]() |
6 | 1 |
2015/16 | Д1 | Ягелонія | ![]() |
27 | 3 |
2016/17 | Д1 | Ягелонія | ![]() |
34 | 12 |
2017/18 (1) | Д1 | Ягелонія | ![]() |
21 | 3 |
2017/18 (2) | Д1 | Дынама | ![]() |
9 | 1 |
2018/19 | Д1 | Дынама | ![]() |
22 | 2 |
2019/20 (пач.) | Д1 | Дынама | ![]() |
0 | 0 |
2019/20 | Д1 | Арэнбург | ![]() |
11 | 0 |
2020/21 | Д1 | Ягелонія | ![]() |
16 | 1 |
2021/22 | Д1 | Ягелонія | ![]() |
29 | 4 |
2022/23 (1) | Д1 | Ягелонія | ![]() |
16 | 1 |