Фёдар Андрэевіч Махноў | |
---|---|
![]() Фёдар Махноў і жонка Ефрасіння | |
Род дзейнасці | сялянства, артыст цырка |
Дата нараджэння | 6 (18) чэрвеня 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня (10 верасня) 1912 (34 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Фёдар Андрэевіч Махноў (6 чэрвеня (18 чэрвеня) 1878, в. Касцюкі на Старасельшчыне — 28 жніўня (10 верасня) 1912, хутар непадалёк ад Старага Сяла) — чалавек надзвычайнага росту і фізічнай сілы, «беларускі волат», адзін з самых высокіх людзей у гісторыі[заўв 1] Меў рост 285 см[заўв 2], даўжыню ступні 51 см. У 1890-я гады Фёдар Махноў наведаў з цыркам амаль усю Еўропу і ЗША.
Прычына адносна ранняй смерці Фёдара Махнова невядомая, магчыма, што ад хваробы лёгкіх. Шкілет Фёдара Махнова быў эксгумаваны ў 1920-я гг. і перададзены на кафедры анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута і там захоўваўся, у гады Вялікай Айчыннай вайны знік. У даваенны час анатамы даследавалі шкілет і высветлілі, што ў мужчыны была акрамегалія, выкліканая гарманальным парушэннем, якая ўзмацняе рост арганізма[2].
У вясковай школе Старога Сяла існуе музей Махнова, дзе сярод іншага захоўваюцца ложак волата. Улетку 2012 года на чыгуначнай станцыі вёскі плануецца адкрыць помнік у натуральную велічыню[2].