Фёдар Піліпавіч Конюхаў | |
---|---|
руск.: Фёдор Филиппович Конюхов | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Irina Konyukhova[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, мастак, акіянскі вясляр, журналіст, пісьменнік, ваенны, падарожнік |
Жанр | падарожжа і альпінізм |
Вучоба | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Сайт | konyukhov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар Піліпавіч Конюхаў (укр.: Федір Пилипович Конюхов, руск.: Фёдор Филиппович Конюхов; нар. 12 снежня 1951, сяло Чкалава, Запарожская вобласць, Украінская ССР) — расійскі падарожнік, пісьменнік, мастак, святар Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхата).
Скончыў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 15 г. Бабруйска Магілёўскай вобласці[1] (рэзчык-інкрустатар), Адэскае мараходнае вучылішча (штурман-навігатар) і Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю.
…Я прыехаў у Бабруйск і падумаў, што калі мне спадабаецца, застануся. Вось і застаўся вучыцца. Я любіў хадзіць пісаць эцюды — палі, лясы. Ныралі мы ў раку Бярэзіну і даставалі адтуль мораны дуб для разьбы. Ад Бабруйска засталіся толькі светлыя ўспаміны. Прыязджаў туды ў 2009 годзе, мне там зрабілі праваслаўны крыж, які мы ўсталявалі на мыс Горн. Я забіраў яго з вучэльні. Не быў там 30 гадоў. Але зайшоў, і нічога не змянілася! Як быццам і не выязджаў. Карціны мае там, разьба, усё, што я рабіў.
— З інтэрвію Ф. П. Конюхава[2].
Здзейсніў 5 кругасветных плаванняў, 17 падарожжаў праз Атлантычны акіян (адзін раз на веславой лодцы), плаванне праз Ціхі акіян на веславой лодцы ў адзіночку, кругасветны адзіночны пералёт на паветраным шары з сусветным рэкордам хуткасці. Аўтар 18 кніг і больш за 3 тыс. карцін. Заслужаны майстар спорту СССР па спартыўным турызме (1989), член Саюза мастакоў СССР, Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза журналістаў Расіі.