Фібула

Падковападобная фібула з выемкавай эмаллю чырвонага колеру з Малышкаўскага гарадзішча, IIII стст., Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Фібула (лац.: fibula — шпілька, засцежка) — металічная засцежка для адзення, якая адначасова служыць упрыгожваннем. Пры ўсіх разнастайных зменах формы і ўдасканаленнях, якім фібулы падвергліся на працягу розных эпох, агульны іх тып захаваўся амаль нязменным. Састаўнымі часткамі фібулы з’яўляюцца: іголка, дужка (корпус), жалабок, спружына.

Плашч на вікінгу зашпілены фібулай

Мода на фібулы змянялася досыць часта. Па фібулах у пахаваннях можна дакладна датаваць эпоху. За гады археалогія выпрацавала дакладную перыядызацыю па фібулах.[1]

Бронзавы век амаль не ведаў фібул; у гэтым стагоддзі, ды і то толькі ў канцы яго, яны былі ва ўжыванні ў Венгрыі, Паўночнай Германіі, Скандынавіі. Пачынаючы з жалезнага веку, фібулы сустракаюцца ўвесь час у большасці месцазнаходжанняў. Фібулы, адкрытыя ў еўрапейскіх месцазнаходжаннях, падзяляюцца Мантэліусам на тры групы: венгра-скандынаўскую, грэчаскую і італійскую.

У Старажытнай Грэцыі жанчыны насілі фібулы як на верхнім (amictus), так і на споднім адзенні (indutus), мужчыны — толькі на верхняй; звычайна часткі адзення (плашчы) мацаваліся на правым плячы, радзей на грудзі, жанчыны ж ужывалі фібулы нярэдка на абодвух плячах.

У Беларусі фібулы вядомы з 3-га тыс. да н.э., існавалі да 13 ст.

Зноскі