Фізіка плазмы — раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і паводзіны плазмы, у прыватнасці, у магнітных палях.
Для фізікі шчыльнай плазмы справядліва сцвярджэнне, што яе можна лічыць падраздзелам фізікі суцэльных асяроддзяў, бо пры даследаванні шчыльнай плазмы гаворка ідзе пра макраскапічныя паводзіны часткова або цалкам іанізаванага суцэльнага асяроддзя. Аднак разрэджаная плазма не заўсёды адэкватна апісваецца метадамі механікі суцэльных асяроддзяў.