Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 мая 2000[1] (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | ||||||||||||||||||
Рост | 171 см | ||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Манчэстэр Сіці | ||||||||||||||||||
Нумар | 47 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філ Фодэн (англ.: Phil Foden; нар. 29 мая 2000) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі. Фодэн уварваўся ў прафесійны футбол у 2017 годзе, калі ён здабыў узнагароду «Залаты мяч» на Кубку свету да 17 гадоў пасля паспяховага выступу англійскай зборнай. У гэтым жа годзе футбаліст дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці», а ў снежні быў прызнаны BBC самым таленавітым маладым спартсменам года.
Нарадзіўшыся ў Стокпарце, частцы Вялікага Манчэстэра, Фодэн быў заўзятарам «Манчэстэр Сіці» з дзяцінства[3]. Да моладзевай акадэміі клуба далучыўся ва ўзросце чатырох гадоў. Ігрок атрымаў адукацыю ў прыватным каледжы Святога Беды, а плату за навучанне ўносіў «Манчэстэр Сіці»[4][5]. 6 снежня 2016 года галоўны трэнер Пеп Гвардыёла ўключыў Фодэна ў склад матча групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Сэлтыка», аднак ігрок так і застаўся на лаўцы запасных[6].
Перад сезонам 2017/18 Фодэн выправіўся з клубам у перадсезоны тур у ЗША. Пасля некалькіх з’яўленняў на лаўцы запасных у пачатку сезона 2017/18, Фодэн дэбютаваў у «Манчэстэр Сіці» 21 лістапада 2017 года ў гульні Лігі чэмпіёнаў супраць «Феенорда», выйшаўшы на 75-й хвіліне замест Яя Турэ. Фодэн выйшаў на пляцоўку замест Серхіа Агуэра ў фінале Кубка футбольнай лігі 25 лютага 2018 года, дапамогшы «Сіці» перайграць «Арсенал» на стадыёне «Уэмблі» з лікам 3:0[7]. 13 мая ён стаў самым маладым іграком у гісторыі, які атрымаў медаль пераможцаў Прэм’ер-лігі[8]. Гэтае дасягненне было дададзенае ў кнігу рэкордаў Гінэса ў выданні 2020 года[9]. Свой першы мяч у складзе «гараджан» Фодэн забіў на хатнім стадыёне «Этыхад» у пераможным матчы супраць «Ротэрэм Юнайтэд» у розыгрышу Кубка Англіі 6 студзеня 2019 года[10]. Рушыў за гэтым гол Фодэна ў розыгрышы Прэм’ер-лігі 20 красавіка 2019 года, калі паўабаронца адправіў у браму «Тотэнхэм Хотспур» адзіны мяч у матчы. Паводле вынікаў сезона «Манчэстэр Сіці» здабыў усе магчымыя ўзнагароды, поруч з гэтым Фодэн стаў гуляць усё больш важкую ролю ў клубе[11]. У наступным сезоне Фодэн забяспечыў сабе месца ў асноўным складзе, не зважаючы на тое, што сезон быў перарваны праз пандэмію COVID-19, якая ахапіла не толькі Вялікабрытанію, але і ўвесь свет.
У новым сезоне 2020/21 Фодэн распачаў лік галоў на сваім рахунку 21 верасня 2020 года ў матчы супраць «Вулверхэмптан Уондэрэрс», зрабіўшы ўнёсак у перамогу клуба з лікам 3:1. Свой другі гол у сезоне англійскага першынства футбаліст забіў 24 кастрычніка 2020 года ў сустрэчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1 на лонданскім стадыёне. Першым голам Фодэн адзначыўся і ў Лізе чэмпіёнаў, адправіўшы мяч у браму грэчаскага «Алімпіякоса». 7 лютага 2021 года ігрок забіў гол і адзначыўся асістэнцкім пунктам у гасцявым матчы супраць «Ліверпула», разграміўшы «чырвоных» з лікам 4:1, што стала першай перамогай яго дружыны на «Энфілдзе» з 2003 года[12]. «Манчэстэр Сіці», дзякуючы ў тым ліку намаганням Фодэна, здолеў выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў, але «гараджаня» саступілі ад «Чэлсі» з лікам 0:1. Тым не менш, ігрок быў уключаны ў склад сімвалічнай зборнай Лігі чэмпіёнаў. Акрамя таго, клуб вярнуў сабе тытул чэмпіёна Англіі.
Фодэн быў важнай часткай юнацкіх і моладзевых зборных Англіі. 25 жніўня 2020 года гадоўны трэнер асноўнай зборнай Гарэт Саўтгейт упершыню выклікаў Фодэна ў склад нацыянальнай зборнай[13]. Міжнародны дэбют маладога іграка адбыўся ў матчы супраць зборнай Ісландыі 5 верасня 2020 года ў розыгрышу Лігі нацый. Матч скончыўся перамогай англічанін з лікам 1:0.
«Манчэстэр Сіці»: