Філантро́п (от грэч. φιλέω, «любіць» і грэч. ἄνθρωπος, «чалавек»[1]) — чалавек, які займаецца дабрачыннасцю ў дапамогу тым, хто жыве ў нястачы. Найстаражытнай формай дабрачыннасці з'яўляецца міласціна і дапамога жабракам, галоўным чынам пры цэрквах і манастырах.
Філантроп супрацьпастаўляецца мізантропу. Філантропія — чалавекалюбства, клопат аб паляпшэнні долі ўсяго чалавецтва.