Філон Кміта-Чарнабыльскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Філон Кміта-Чарнобыльскі (фрагмент карціны Яна Матэйкі «Баторый пад Псковам») | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Юр’евіч Осцік | ||||||
Пераемнік | Ян Валмінскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 19 сакавіка 1530 | ||||||
Смерць | не раней за люты 1587 і не пазней за 25 сакавіка 1587 | ||||||
Род | Кміты[d] | ||||||
Бацька | Сямён Кміта[d][1][2] | ||||||
Маці | Таццяна з Крошынскіх[d] | ||||||
Жонка | Настасся з Гарнастаяў[d][3][2] і Соф’я з Хадкевічаў[d][4][5][…] | ||||||
Дзеці | Соф’я з Кмітаў[d][6], Багдана з Кмітаў[d][7] і Лазар Кміта[d][8] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[5] | ||||||
Званне | ротмістр |
Філон Сямёнавіч Кміта-Чарнабыльскі (каля 1530 — да 1587) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
З заможнага шляхецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ваяводстве. Атрымаў добрую адукацыю. У 1562 годзе прызначаны камендантам замка Асцёр на Чарнігаўшчыне. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) камандаваў войскамі на ўсходняй мяжы ВКЛ. У 1566 годзе за ваенныя заслугі атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста навечна Чарнабыльскую воласць і Аршанскае староства. Ваявода смаленскі з 1579 года, намінальна, але з месца ў сенаце Рэчы Паспалітай[9]. Каля 1580 года атрымаў урад вялікалуцкага намесніка, але ў паходзе на Вялікія Лукі (1580) быў разбіты. У 1580—1581 годзе вёў ваенныя дзеянні на паграніччы з Маскоўскай дзяржавай, рабіў рэйды ў глыб маскоўскай тэрыторыі.
Збераглося 30 лістоў-данясенняў Ф. Кміты-Чарнабыльскага за 1573—1574 гады, дасланых з Оршы ў Вільню, гістарычных дакументаў эпохі, помнікаў старабеларускай літаратуры.[10] Галоўная тэма белетрызаваных лістоў — падзеі на ўсходняй мяжы, а таксама аналіз становішча ў Маскоўскай дзяржаве. Пра апошняе, як вынікае з лістоў, аўтар даведваўся праз сваіх агентаў-«шпегаў» у суседняй краіне. Ф. Кміта-Чарнобыльскі акумуляваў звесткі, апрацоўваў іх, а затым дасылаў сінтэзаваныя даклады Панам Радзе Вялікага Княства Літоўскага і найбольш уплывовым дзяржаўным асобам. Вылучаюцца лісты да троцкага кашталяна А. Валовіча, у якіх выяўленая асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, жыццё і побыт служылай шляхты.
Філон Кміта валодаў значнымі маёнткамі ў Кіеўскай зямлі, у 1566 годзе атрымаў «на вечнасць» Чарнобыль з воласцю і ў дадатак Вяледніцкую воласць, некалькі вёсак[11], паводле памераў маёмасці Кміта займаў трэцюю пазіцыю сярод мясцовых землеўладальнікаў (1581)[12]. Сядзіба Ф. Кміты знаходзілася ў Чарнобылі, на што ўказвае прыдомак да прозвішча — Кміта-Чарнабыльскі. Лічыў сябе літвінам[13].
Памёр у 1587 годзе, пакінуў непаўнагадовых сыноў — Іерамію і Лазара, толькі Лазар дажыў да паўналецця, але памёр малады і без нашчадкаў у 1595 годзе[14]. Землі Ф. Кміты ўрэшце перайшлі да яго дачок — Сафіі і Багданы. Соф’я, жонка Лукаша Сапегі, і Багдана, жонка Юрыя Друцкага-Горскага, падзялілі бацькаву спадчыну — першая атрымала Чарнобыльскую воласць, другая Вяледніцкую воласць з некалькімі меншымі маёнткамі (Замысловічы, Ракітнае, Антонаў, Макалевічы, Вепрын, пераназваны пазней у Лукашаў)[15].
Лісты Ф. Кміты-Чарнабыльскага ўпершыню апублікаваны ў 1844 годзе, а найбольш поўна з навуковымі каментарыямі ў 1975 годзе.