Філіп Мілер | |
---|---|
англ.: Philip Miller | |
Дата нараджэння | 1691[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 1771[3][4] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Джозеф Мілер[d] |
Род дзейнасці | батанік, памолаг, садавод, пісьменнік-дакументаліст |
Навуковая сфера | батаніка |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Mill.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI У некаторых выданнях выкарыстоўваецца іншае скарачэнне імя аўтара — «P.Mill.» |
Філіп Мілер (англ.: Philip Miller, 1691 — 18 снежня 1771) — англійскі батанік шатландскага паходжання.
Філіп Мілер быў сынам селяніна-гароднінавода. На працягу амаль пяцідзесяці гадоў — з 1721 года (па іншых даных з 1722) амаль да самай сваёй смерці Філіп Мілер займаў пасаду галоўнага садоўніка батанічнага саду Аптэкарскі сад Чэлсі.
Ён вёў перапіску з іншымі батанікамі і атрымліваў расліны з усяго свету. Шматлікія расліны менавіта ім былі ўпершыню акліматызаваны ў Англіі.
Спазнанні Філіпа Мілера ў вобласці батанікі былі для свайго часу надзвычай глыбокія. Ён быў настаўнікам Уільяма Айтана і Уільяма Фарсайта, якія сталі пасля вядомымі батанікамі.
Мілер адмоўна адносіўся да новай біномнай наменклатуры Карла Лінея, аддаючы перавагу класіфікацыі Жазефа Пітона дэ Турнефора і Джона Рэя. Цалкам перайшоў да сістэмы Лінея ён толькі ў выданні свайго «Слоўніка садоўніка…», які з'явіўся ў 1768 годзе, хоць некаторыя батанічныя роды — напрыклад, лістоўніцу (Larix) і ваніль (Vanilla) — ён апісаў у адпаведнасці з сістэмай Лінея і ў больш раннім выданні гэтай кнігі, яшчэ ў 1754 годзе.