Філіп Пулман | |
---|---|
Philip Pullman | |
![]() Філіп Пулман падпісвае адну са сваіх кніг | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1945[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | Норыдж, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Alfred Pullman[d][3] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1972—нашы дні |
Кірунак | Дзіцячая літаратура |
Жанр | Фэнтэзі |
Дэбют | «The Haunted Storm» |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Афіцыйны сайт | |
Творы на сайце Lib.ru | |
![]() | |
![]() |
Філіп Пулман (англ.: Philip Pullman; 19 кастрычніка 1946, Норыдж) — англійскі пісьменнік, найбольш вядомы дзякуючы сваёй трылогіі: «Цёмныя пачаткі» і тэтралогіі: «Дзіўныя прыгоды Салі Локхарт».
Бацька будучага пісьменніка служыў у Каралеўскіх ВПС і хлопчыку прыйшлося шмат падарожнічаць па свеце. Частку свайго дзяцінства ён правёў у Аўстраліі, а з 11 гадоў жыў у Паўночным Уэльсе. Скончыўшы школу, Філіп Пулман працягнуў навучанне ў Оксфардзе, у Эксетэр-каледжы, дзе вывучаў англійскую філалогію. Пазней ён вярнуўся ў Оксфард, дзе дванаццаць гадоў працаваў настаўнікам у розных школах, а потым выкладаў у Вэстмінстэр-каледжы - вёў курсы па віктарыянскім рамане і фальклоры. З часам Пулман пакінуў выкладчыцкую дзейнасць, каб цалкам прысвяціць сябе пісьменніцкай справе.