Філіп Рот | |
---|---|
англ.: Philip Roth | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Philip Milton Roth |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 2018[5][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Claire Bloom[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, сцэнарыст, эсэіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, выкладчык універсітэта, пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1950 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
PEN/Nabokov Award[d] (2006) Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (красавік 2000) ганаровы доктар Браўнаўскага ўніверсітэта[d] (28 мая 2001) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Фі́ліп Мілтан Рот (англ.: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк (штат Нью-Джэрсі — 23 мая 2018, Манхэтэн[8][9]) — амерыканскі пісьменнік, аўтар больш за 25 раманаў, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).
Нарадзіўся 19 сакавіка 1933 года ў Ньюарку (штат Нью-Джэрсі) ў сям’і імігрантаў, яўрэяў з Галіцыі.
У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўніверсітэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкагскім універсітэце і займаўся рэцэнзаваннем кінафільмаў і тэлепраграм.
Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амерыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыццё». Яго першы зборнік апавяданняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амерыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зняты мастацкія фільмы.
Быў прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аднак не атрымаў яе.
У 2012 годзе абвясціў аб завяршэнні пісьменніцкай кар’еры. У інтэрв’ю французскаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненне і не напіша больш ні адной кнігі.
Памёр 23 мая 2018 года ў шпіталі Манхэтэна ад сардэчнай недастатковасці.