Філіпс Конінк | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1619[1][2][…] ці 13 лістапада 1619[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1688[4] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aert de Koninck[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Уплыў | Рэмбрант |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіпс Конінк (нідэрл. Philips Koninck, 1619, Амстэрдам — 1688, там жа) — нідэрландскі жывапісец, вучань Рэмбранта.
Быў сынам ювеліра Арта Конікса. Філіпс быў жанаты двойчы; у 1641 годзе з Карнеліяй, сястрой Абрагама Фурнерыуса, якая жыла ў Ратэрдаме, і ў 1657 годзе з Маргарэт Ван Рэйн з Амстэрдама. Пачаў вывучаць жывапіс пад кіраўніцтвам свайго брата Якаба ў Ратэрдаме. Пасля свайго другога шлюбу ён пераехаў у Амстэрдам. Па словах галандскага пісьменніка-мастацтвазнаўцы Арнольда Хоўбракена, Конінк скончыў навучанне ў студыі Рэмбранта.
Яго спецыяльнасцю быў пейзаж, але часам, у выглядзе выключэння, ён браўся таксама за партрэты і жанравыя карціны. Асабліва любіў маляваць панарамныя віды плоскіх мясцовасцей, у духу свайго вялікага настаўніка. Вернасць натуры, майстэрства малюнка, цеплыня і яснасць каларыту, дбайнасць выканання — такія добрыя якасці гэтых пейзажаў, узоры якіх можна бачыць у Ратэрдамскім, Гаагскім, Амстэрдамскім, Брусельскім, Берлінскім і некаторых іншых музеях.
З больш рэдкіх пейзажных твораў гэтага мастака можна паказаць на яго ўласны партрэт, у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі, «Вясёлых маракоў», у шверынскай галерэі, і на «Швею» — у Эрмітажы.