Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Філіпі Каўтынью Карэя | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Маленькі Чараўнік (англ.: Little Magician), Маленькі Геній | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 чэрвеня 1992[1][2][…] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бразілія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакавалы паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Аль-Дуайль | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філі́пі Каўты́нью Карэ́я[4] або Філіпэ Каўтынья (парт.: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нар. 12 чэрвеня 1992, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Дуайль» (у арэндзе з «Астан Вілы») і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Займацца футболам Філіпі пачаў у сістэме клуба «Васка да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[5], аднак да 18-годдзя заставаўся ў «Васка» на ўмовах арэнды.
Афіцыйны дэбют за «нерадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 года ў прайграным матчы Суперкубку УЕФА з іспанскім «Атлетыка», дзе Каўтынью выйшаў на замену. 8 мая 2011 года ігрок забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнціны».
У сезоне 2011/12 Філіпі Каўтынью быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспаньёл» да канца сезона. 4 лютага 2012 года Каўтынью ўпершыню выйшаў на поле ў яго складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Рая Вальекана».
30 студзеня 2013 года англійскі «Ліверпул» абвясціў пра падпісанне доўгатэрміновага кантракту з іграком, які атрымаў вопратку з 10 нумарам.
Першы матч за ліверпульскі клуб Філіпі правёў 11 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Ліверпул» першы гол[6]. Хутка здолеў стаць адным з лідараў мерсісайдцаў.
У жніўні 2017 года цікавасць да іграка стала праяўляць «Барселона», аднак «Ліверпул» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 Каўтынью пачаў у англійскім клубе. У студзені 2018 года ўсё ж перайшоў у каталонскі клуб за 120 млн еўра плюс 40 млн еўра ў якасці магчымых бонусаў[7].
У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мюнхенскую «Баварыю» на сезон з правам выкупу[8]. Разам з нямецкім клубам перамог у Лізе чэмпіёнаў. Па выніках сезона «Баварыя» адмовілася набываць футбаліста, і ў верасні 2020 года Каўтынью вярнуўся ў «Барселону»[9].
У студзені 2022 года быў арандаваны «Астан Вілай» да канца сезона з правам выкупу[10]. У маі 2022 года быў выкуплены бірмінгемскім клубам і падпісаў кантракт да 2026 года[11].
У верасні 2023 года на праваха арэнды далучыўся да катарскага клуба «Аль-Дуайль».
Філіпі Каўтынью дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[12].
«Васка да Гама»
«Інтэрнацыянале»:
«Барселона»:
«Баварыя»:
Зборная Бразіліі: