Фітафтора | ||||||||||||
Формы фітафторы: А — спарангій, В — зааспора, С — хламідаспора, D — ааспора | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Phytophthora de Bary, 1875 | ||||||||||||
|
Фітафтора (Phytophthora) — род мікраскапічных арганізмаў класа ааміцэтаў.
Вядома звыш 70 відаў[1], пашыраных па ўсім зямным шары. Паразіты. Узбуджальнікі фітафтарозаў (плямістасцей, гнілей) сельскагаспадарчых, дэкаратыўных і дзікарослых раслін. Развіваюцца на каранях, сцяблах, ствалах, лісці, кветках, пладах. Найбольш вядомы від фітафтора інфэстанс (Phytophthora infestans), які выклікае фітафтароз бульбы і таматаў.
Міцэлій раэгалінаваны, аднаклетачны, міжклетачны, белы, павуціністы, з гаўсторыямі, таўшчынёй 2,5—15 мкм. Канідынносцы буйныя, простыя або слабаразгалінаваныя, утвараюць шчыльны, белаваты або бураваты налёт. Канідыі (зоаспарангіі) амаль шарападобныя, буйныя, на верхавінцы з маленькім бугарком, утрымліваюць двухжгуцікавыя зааспоры. Ааспоры (споры, якія зімуюць), уэнікаюць у выніку полавых працэсаў шарападобныя, светла-бурыя.
Бельская С. Фітафтора // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.