Фішу (фр.: fichu) — тонкая трохкутная або складзеная па дыяганалі квадратная хустка з лёгкай тканіны (мусліна, батыста) або карункаў, якая прыкрывала шыю і дэкальтэ. З'явілася ў вопратцы французскіх жанчын ніжніх і сярэдніх слаёў грамадства ў XVII стагоддзі. Фішу прыкрываў папулярны ў той час глыбокі выраз на дамскай сукенцы, грэючы і забяспечваючы прыстойнасць аблічча. Аднак часта дамы карысталіся фішу так, што хустка хутчэй адкрывала ці выгадна перабольшвала жаночыя прыгажосці, чым хавала іх.
Не варта блытаць фішу з канзу, касынкай або хусткай большага памеру, якая таксама закрывала шыю і дэкальтэ, але канцы якога скрыжоўваліся на грудзях і завязваліся на стане.