Хайке Дрэкслер | |
---|---|
ням.: Heike Drechsler | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[3] |
Імя пры нараджэнні | ням.: Heike Gabriela Daute |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
16 снежня 1964[1] (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 181 см |
Вага | 68 кг |
Афіцыйны сайт (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хайке Габрыэла Дрэкслер (ням.: Heike Gabriela Drechsler, да замужжа Хайке Габрыэла Даўтэ, ням.: Heike Gabriela Daute; нар. 16 снежня 1965, Гера, ГДР) — нямецкая лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў скачках у даўжыню і ў спрынце. Таксама выступала ў сямібор’і. Адна з наймацнейшых лёгкаатлетак у гісторыі спорту, у 1999 годзе была адной з прэтэндэнтак на званне найлепшай спартсменкі XX стагоддзя па версіі ІААФ.
Адзіная спартсменка, якой удалося заваяваць два залатыя медалі ў скачках у даўжыню на Алімпіядах (у 1992 і 2000 гг.) На Алімпіядзе 1988 года заваявала адразу тры медалі: «срэбра» у скачках у даўжыню і два бронзавыя медалі ў бегу на 100 і 200 метраў.