Хайку (яп.: 俳句), таксама хоку — у японскай паэзіі монастрафічны трохрадковы верш. Вылучыўся з танкі, з’яўляецца яе скарочанай формай. У хайку адсутнічае рыфма, але захоўваецца пэўная колькасць складоў у вершарадах: у 1-м і 3-м — 5 складоў, у 2-м — 7. У японскай паэзіі майстры хайку Мацуа Басё, Ёса Бусон, Кабаясі Іса. У беларускай паэзіі цыкл хайку напісаў Максім Танк. Гэту форму выкарыстоўваюць Адам Глобус, Міраслаў Шайбак, Уладзімір Сцяпан, інш.
Барысюк, Т. П.Хоку і танка ў сучаснай беларускай паэзіі // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў (да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы) / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] / уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. — Мн.: Інстытут літаратуразнаўства НАН Беларусі, ВД «Беларуская навука», 2022. — С. 269—278. — 507 с. — ISBN 978-985-08-2897-2.
Blyth R. H. Haiku: in four volumes. V.: Eastern Culture; V.2: Spring; V.3: Summer-Autumn; V.4: Autumn-Winter. Tokyo: The Hokuseido Press, 1949—1952. — ISBN 0-89346-184-9