Хайле Гебрэселасіе

Хайле Гебрэселасіе
амх.: ኃይሌ ገብረ ሥላሴ
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[6][5]
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка, бег па шашы, лёткая атлетыка на стадыёне[d] і лёгкаатлетычны крос
Нарадзіўся 18 красавіка 1973(1973-04-18)[1][2][…] (51 год)
Грамадзянства
Гады кар’еры з 1992
Рост 169 см
Вага 56 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хайле Гебрэселасіе (амх.: ኃይሌ ገብረ ሥላሴ, англ.: Haile Gebrselassie; нар. 18 красавіка 1973, Асэла, правінцыя Арсі, Эфіопія) — эфіопскі стаер і марафонец. Двухразовы алімпійскі чэмпіён і чатырохразовы чэмпіён свету ў бегу на 10 000 метраў, чатырохразовы чэмпіён свету ў закрытых памяшканнях на дыстанцыях 1500 і 3000 метраў. З 1994 года ўсталяваў 27 сусветных рэкордаў на бегавых дыстанцыях, пачынаючы ад 2000 метраў і заканчваючы марафонам. У цяперашні час мае сусветныя рэкорды ў бегу на 20 000 метраў і бегу за гадзіну.

Прызнаны найлепшым лёгкаатлетам свету 1995 і 1998 гадоў па версіі часопіса Track & Field News, найлепшым лёгкаатлетам свету па версіі ІААФ 1998 года. Лаўрэат прэмій «Спартсмен года AIMS» 2006, 2007 і 2009 гадоў і «Самы хуткі час AIMS» 2007 і 2008 гадоў.

У лістападзе 2021 года Хайле Гебрэселасіе знаходзіцца на фронце бітвы ў Эфіопіі супраць паўстанцаў Тыграй.

Зноскі