Хайтэм бен Тарык Аль Саід | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. هيثم بن طارق آل سعيد | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кабус бен Саід | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 кастрычніка 1955 (69 гадоў) |
||||||
Род | Аль Саід[d] | ||||||
Бацька | Тарык бін Тэймур[d] | ||||||
Маці | Shawana bint Hammoud Al Busaidiyah[d] | ||||||
Жонка | Ahad bint Abdullah Al Busaidiyah[d] | ||||||
Дзеці | Theyazin bin Haitham Al Said[d] і Bilarab bin Haitham Al Said[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прыналежнасць | Аман | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Хайтэм бен Тарык Аль Саід (араб. هيثم بن طارق آل سعيد; нар. 11 кастрычніка 1955) — султан Амана[4], раней працаваў міністрам спадчыны і культуры краіны[5][6]. Стрыечны брат былога султана Кабуса.
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1955 года ў Маскаце, Султанат Маскат і Аман. З’яўляецца членам аманскай кіруючай дынастыі Аль Саід. У 1979 годзе скончыў Праграму дыпламатычнай службы Оксфардскага ўніверсітэта. Аспірантуру праходзіў у каледжы Пемброк. Быў міністрам спадчыны і культуры, намеснікам міністра замежных спраў па палітычных пытаннях (1986—1994)[7] і генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў (1994—2002)[8].
10 студзеня 2020 года памёр бяздзетны султан Кабус бен Саід, а Хайтэм бен Тарык Аль Саід быў названы яго пераемнікам на экстранай сесіі савета Амана ў Аль-Бустане[9]. Па паведамленні дзяржаўнага тэлебачання Амана, пасля смерці султана Кабуса бен Саіда ўлады выявілі ліст, у якім быў названы пераемнікам Хайтэм бен Тарык Аль Саід[10].
13 студзеня 2021 года было абвешчана, што старэйшы сын султана Хейсама прынц Сеід Тэязін бін Хейсам бін Тарык Аль Саід прызначаны першым у гісторыі Амана наследным прынцам. Гэты пост быў уведзены ў студзені 2021 года пры ўнясенні змяненняў у заканадаўства[11].