Горад цэнтральнага падпарадкавання
| ||||||||||||||||||||
Хайфон — буйны горад на поўначы В’етнама.
Размешчаны ў дэльце ракі Хонгха, на рацэ Кіньмон, якая ўпадае ў заліў Бакбо Паўднёва-Кітайскага мора. Насельніцтва 1,8 млн чалавек, трэці ў краіне паводле колькасці насельніцтва пасля Ханоя і Сайгона. Адзін з пяці гарадоў В'етнама цэнтральнага падначалення.
Час заснавання дакладна не вядомы, але хайфонскі порт існуе прынамсі некалькі стагоддзяў. Пасля каланізацыі В'етнама Францыяй стаў адной з важнейшых французскіх ваенна-марскіх баз, атрымаў мянушку «Танкінскай Венецыі». Падчас Другой сусветнай вайны акупаваны Японіяй.
У кастрычніку 1954 года быў адпраўным пунктам аперацыі «Рэйс да волі», падчас якой 293 тысячы ўцекачоў было эвакуіравана з камуністычнага Паўночнага В'етнама у Сайгон, сталіцу Паўднёвага В'етнама, караблямі ВМС ЗША. У 1972 годзе моцна пацярпеў ад бамбардыровак амерыканскай авіяцыі, бо быў адзіным буйным портам Паўночнага В'етнама.
Пасля вайны адбудаваны ў буйны гандлёва-прамысловы цэнтр. Цэнтр рыбалоўства. Адзін з адпраўных пунктаў турыстаў, якія накіроўваюцца ў заліў Халонг.
Хайфон знаходзіцца за 108 км[3] на паўночны ўсход ад Ханоя і злучаны з ім чыгуначнай лініяй і платнай аўтастрадай. Марскі порт, другі паводле аб'ёмаў грузаабароту ва В'етнаме. Міжнародны аэрапорт Катбі.
Хайфон з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў: