Хакасія

Хакасія
хак. Хакас Республиказы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн Гімн Рэспублікі Хакасія[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 3 ліпеня 1991
Кіраўнік Валянцін Алегавіч Канавалаў[d]
Насельніцтва
  • 528 175 чал. (2024)
Плошча
  • 61 569 км²
Хакасія на карце
Часавы пояс KRAT і Азія/Краснаярск[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-KK
Тэлефонны код 390
Код аўтам. нумароў 19
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хакасія, Рэспубліка Хакасія — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Размешчана на поўдні Усходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — горад Абакан. Утворана 20 кастрычніка 1930 года як Хакаская аўтаномная акруга. У 1992 годзе пераназвана ў Рэспубліку Хакасію. Падзяляецца на 8 раёнаў. Уключае пяць гарадоў: Абакан, Чарнагорск, Саянагорск, Абаза, Сорск.

Заходнюю частку займаюць усходнія схілы Кузнецкага Алатау (вышыня да 2178 м, гара Верхні Зуб) і Абаканскі хрыбет (вышыня да 1984 м); на поўдні і паўднёвым усходзе паўночныя адгор’і Заходняга Саяна (вышыня да 2930 м, гара Карагош). На ўсходзе Мінусінская і Чулыма-Енісейская катлавіны. Карысныя выкапні: каменны вугаль, жалезныя і медна-малібдэнавыя руды, золата, гіпс, мармур. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −15 да −21 °C, ліпеня 17-20 °C. Ападкаў ад 300 мм у катлавінах да 700 мм у гарах. Галоўныя рэкі — Енісей (з прытокам Абакан), Том, Белы і Чорны Іюс (басейн ракі Об). Шматлікія азёры з прэснай вадой (Чорнае, Фыркал, Іткуль) і салёнай (Беле, Шыра). Глебы чарназёмныя, у гарах дзярнова-падзолістыя, горна-таежныя і горна-тундравыя. Стэпавая расліннасць катлавін змяняецца ў гарах хвойнымі (лістоўніца, кедр, хвоя, піхта) лясамі, горнымі тундрамі, альпійскімі і субальпійскімі лугамі. Пад лесам 40 % тэрыторыі. Запаведнікі Малы Абакан, Чазы, часткова Алтайскі.

Зноскі