Халекальцыферол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂₇H₄₄O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-673-2 |
SMILES | |
ChemSpider |
Халекальцыферо́л (Cholecalciferol), вітамін D3 — тлушчарастваральны вітамін. Адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Галоўныя крыніцы халекальцыферола: печань млекакормячых, птушак і рыб, яечны жаўток, сметанковае масла.
Бясколернае крышталічнае злучэнне, добра раствараецца ў маслах і арганічных растваральніках (спірт, эфір і інш.). Халекальцыферол вельмі адчувальны да ўздзеяння святла і кіслароду.
Недахоп у арганізме выклікае рахіт у дзяцей, мышачныя болі, дыстрафію касцявой тканкі ў дарослых. Прысутнічае ў выглядзе правітаміну халекальцыферола ў скурным покрыве людзей (для ператварэння ў халекальцыферол дастаткова сонечнага апрамянення).